У Гродне адкрылі ўнікальны для Беларусі крыты хакейны каток

26 декабря 2013
Новае спартыўнае збудаванне адпавядае ўсім сучасным патрабаванням, абсталявана добрым асвятленнем, сістэмамі вентыляцыі і падагравання паветра і, што асабліва важна, якасным лёдам. Згодна з задумкай праекціроўшчыкаў, лядовая арэна накрытая так званым выдзіманым шатром. Менавіта ў такім спалучэнні гэтыя канструкцыі ў Беларусі раней не выкарыстоўваліся. Працаваць каток зможа круглы год. Улады выдзелілі аб'ект для трэніровак самым юным хакеістам, пакінуўшы лядовы палац для іх дарослых калег і сеансаў масавага катання на лёдзе.

Ужо ў студзені побач з Гродна адкрыюць гарналыжную трасу, якая ўзводзіцца разам з агратурыстычным комплексам. Разам з тым, праектуецца і цэнтр для гульнявых відаў спорту ў адным з мікрараёнаў горада.