У Гродне адкрылі спецклас для заняткаў будучых пагранічнікаў

18 февраля 2016

Ён ужо чацвёрты ў рэгіёне. Абсталяваны для навучання кадэтаў, якія імкнуцца звязаць сваю кар'еру з абаронай дзяржмяжы. Шмат часу надаецца і практычным навыкам.

Паводле слоў спецыялістаў, пагранічная служба становіцца ўсё больш папулярнай сярод абітурыентаў. З 35 выпускнікоў Гродзенскага кадэцкага вучылішча 11 звязалі сваё далейшае навучанне з пагранічнымі войскамі.