У Гродне адкрылі самую вялікую ў вобласці школу

3 сентября 2019

Новая школа напярэдадні адкрылася і ў Гродне. Яна прыняла адразу 19 першых класаў і стала самай вялікай у вобласці. Навучальную ўстанову пабудавалі ў новым мікрараёне. За парты селі 1800 вучняў. У школе некалькі спартыўных залаў, басейн, футбольнае поле са штучным пакрыццём. Асаблівую ўвагу пры будаўніцтве надалі бяспецы дзяцей.

Усяго сёлета ў Гродзенскай вобласці 329 школ прынялі 114 тысяч вучняў.