У Гродне адкрылі пашыранае аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі для нованароджаных і неданошаных дзяцей

2 октября 2017

У Гродне ў дзіцячай клінічнай бальніцы сёння адкрылі пашыранае аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі для нованароджаных і неданошаных дзяцей. Тут ёсць апараты штучнага дыхання, аўтаматычная сістэма харчавання і кругласутачны маніторынг. У новым аддзяленні здольныя выхадзіць нованароджаных з надзвычай нізкай масай цела - вагой ад 500 грамаў.