У Гродне адкрылі новы тралейбусны маршрут. Гэта своеасаблівы падарунак жыхарам да Дня вызвалення горада

16 июля 2020
Сёння ў Гродне адкрылі новы тралейбусны маршрут, які звяжа два маладыя мікрараёны - Альшанку і Грандзічы. Гэта своеасаблівы падарунак жыхарам горада да Дня вызвалення Гродна. Мікрараёны хутка разрастаюцца, і недахоп грамадскага транспарту быў адной з галоўных праблем. Тут жывуць у асноўным маладыя і шматдзетныя сем'і. На новым маршруце будуць ездзіць сучасныя бескантактавыя тралейбусы беларускай вытворчасці. 

А святкаванне Дня вызвалення Гродна па традыцыі пачалося з ускладання кветак да помніка воінам і партызанам у цэнтральным парку. Горад быў вызвалены 16 ліпеня 44-га войскамі 2-га і 3-га Беларускіх франтоў.  Аддаць даніну павагі героям сёння прыйшлі сотні гараджан.