У Гродне адкрылі новы будынак навукова-тэхнічнага парка Купалаўскага ўніверсітэта

6 ноября 2018

Падарунак да 7 Лістапада атрымалі сёння ў Гродне - гэты новы будынак навукова-тэхнічнага парка Купалаўскага ўніверсітэта. Сучасная пляцоўка дазволіць маладым навукоўцам рэалізоўваць свае праекты на практыцы. Тут студэнты адразу трох гродзенскіх ВНУ змогуць выконваць навукова-тэхнічныя і інавацыйныя праграмы. Супрацоўнікі будуць падтрымліваць бізнес-ініцыятывы, стартапы і інавацыйнае прадпрымальніцтва. Плануецца, што ў тэхнапарку будуць працаваць і рэзідэнты - як беларускія, так і замежныя кампаніі.

Таксама сёння ў Гродне ўвялі ў строй сучасны пяцізоркавы гатэль. Для бязвізавага горада гэта доўгачаканы падарунак. Штогод у абласны цэнтр прыязджаюць дзясяткі тысяч турыстаў больш як з 50 краін. Для прыцягнення іншаземцаў створаны ўсе ўмовы, адкрываюцца шматлікія кафэ і рэстараны, узводзяцца новыя гасцініцы і хостэлы. Увод у строй новага гатэля дазволіць закрыць патрэбнасць гасцей у жыллі прэміум-класа.