У Гродне каля стэлы герояў, якая размешчана на тэрыторыі 6-й асобнай механізаванай брыгады, адбыўся жалобны мітынг. Гэта адно з найбуйнейшых воінскіх падраздзяленняў рэгіёна, тут засяроджаныя практычна ўсе роды сухапутных войскаў, ад пяхоты да артылерыі. Абавязак перад Радзімай і гонар афіцэра заўсёды былі галоўнымі складальнікамі службы.
Брэсцкія дэсантнікі падтрымалі акцыю памяці
У Брэсце спачуванні родным і блізкім выказалі вайскоўцы 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Гэта адно з самых элітных падраздзяленняў краіны. Часць знаходзіцца ля беларуска-польскай мяжы. Тэрміновую службу тут зараз праходзяць паўтары тысячы салдат з усёй Беларусі.













