У Гродне абмяркоўвалі бяспеку дзяцей і навучэнцкай моладзі

21 мая 2015

Бяспека дзяцей і навучэнцкай моладзі. Па такой тэматыцы сёння ў Гродне прайшлі сустрэча і круглы стол. Напярэдадні летніх канікул пытанні бяспекі набываюць асаблівую вастрыню. Нагадаць аб правілах - прамы абавязак дарослых. Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі ўлады, парламентарыі, зацікаўлены службы і журналісты. Бо комплексны падыход да пытання - і ёсць прамы гарант яго эфектыўнага рашэння.

Парламентарыі абмеркавалі і перспектывы ўвядзення яшчэ адной інавацыйнай сістэмы бяспекі - чыпаў для школьнікаў. З аднаго боку, гэта дазволіць кантраляваць і адказваць за бяспеку дзіцяці настаўнікам і бацькам. З іншага - такія выдаткі далёка не першыя ў спісе неабходных.