У Гродне абмеркавалі эфектыўнасць працы дэпутатаў мясцовых Саветаў

14 мая 2018

Працаваць на папярэджанне і вырашаць праблемы на месцах. Сёння ў Гродне абмяркоўвалі эфектыўнасць працы дэпутатаў мясцовых Саветаў. На семінары з удзелам намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзіміра Жаўняка разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння народных выбраннікаў усіх узроўняў з мясцовымі органамі ўлады для якаснага вырашэння праблем простых людзей і іх інфармавання.

Адна з тэм, якая заслугоўвае асаблівай увагі, - разгляд меркаванняў людзей аб дзейнасці дэпутацкага корпуса. Як падкрэслілі ўдзельнікі семінара, менавіта выбаршчыкі павінны ацэньваць эфектыўнасць працы свайго прадстаўніка ў мясцовых Саветах.