У Гродне абнавіўся аўтапарк машын хуткай дапамогі

24 декабря 2021

У Гродне абнавіўся аўтапарк машын хуткай медыцынскай дапамогі. Сёння гораду перададзены 7 сучасных спецыялізаваных аўтамабіляў. Гэта ўнікальны для Беларусі сумесны праект банка "Дабрабыт" і сістэмы аховы здароўя абласнога цэнтра. Рэалізаваны ён у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта дзеля своечасовага аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву. Тэхніка закуплена фінансавай установай і перададзена ў лізінг па дамове арэнды гродзенскім медыкам. 

Сёння ў Гродна даставілі першую партыю машын. Яшчэ 16 адзінак тэхнікі будзе закуплена ў пачатку 2022 года. Яны будуць павышанай праходнасці і прызначаны ў тым ліку і для сельскай мясцовасці.