У Гродне абласная навуковая бібліятэка пераехала ў былы будынак Нацбанка

15 января 2020
У Гродне абласная навуковая бібліятэка адзначыла ўваходзіны і пераехала ў былы будынак Нацбанка. Зараз унікальныя фонды, якія налічваюць звыш 600 тысяч экзэмпляраў, будуць захоўвацца ў спецыяльных памяшканнях з пэўным мікракліматам. А самыя каштоўныя выданні размесцяцца ў былых грашовых сховішчах банка. Гэта паўнавартасныя сейфы памерам з вялікі  пакой. Плануецца, што бібліятэка стане сацыяльна-культурным цэнтрам рэгіёна. Тут абсталяваны чатыры залы з самай сучаснай тэхнікай. Ёсць дзіцячы пакой, кабінеты робататэхнікі і электроннай бібліятэкі. Будуць дзейнічаць выставачныя зоны.

Новы будынак стаў падарункам да юбілею. Сёлета  адна з найстарэйшых бібліятэк краіны адзначае сваё 190-годдзе.