У Гродне новы біскуп-вікарый Юзаф Станеўскі

1 февраля 2014
Прызначэнне ад імя Папы Рымскага Францыска: рэдкая і відовішчная цырымонія сёння адбылася ў Гродне. У Фарным касцёле прайшло ўрачыстае прысвячэнне ў біскупы. Зараз у Гродзенскай рымска-каталіцкай епархіі іх двое (як і павінна быць паводле канонаў). Новы біскуп-вікарый Юзаф Станеўскі стане памочнікам дзеючага біскупа. Перад уступленнем у званне святар выбірае для сябе дэвіз будучага служэння.

На цырымоніі прысвячэння ў біскупы прысутнічалі некалькі тысяч вернікаў. Сярод ганаровых гасцей прадстаўнікі духавенства, усіх хрысціянскіх канфесій, дыпкорпуса і выканаўчай улады.