У Гродне некалькі дамоў вось ужо тры месяцы застаюцца ў ізаляцыі

13 ноября 2019

Жыхары Гродна пакуль у чаканні вырашэння праблемы, якая вельмі ўскладняе жыццё. Некалькі дамоў вось ужо тры месяцы застаюцца ў ізаляцыі. Мост, які злучае іх участкі з горадам, яшчэ ў жніўні размыла дажджом. Мясцовыя ўлады абяцалі дапамагчы з аднаўленнем пераправы, але будаўнічыя работы так і не пачаліся.

У сітуацыі разбіраўся Юрый Карняловіч (відэа).