У Гродне пачаў працу першы ў рэгіёне Цэнтр кітайскай традыцыйнай медыцыны

7 марта 2018

Акупунктура, масаж са шклянымі банкамі і дактары з Паднябеснай. У Гродне пачаў працу першы ў рэгіёне Цэнтр кітайскай традыцыйнай медыцыны. Разам з беларускімі ўрачамі тут працуюць спецыялісты, якія прыехалі з правінцыі Ганьсу. Іглатэрапія і масаж здольныя дапамагчы ў лячэнні хвароб нервовай сістэмы, а таксама ў рэабілітацыі пасля інсультаў або звычайнай прастуды.

Цэнтр кітайскай медыцыны першы такі праект у Беларусі, які рэалізаваны за кошт прыватных інвестыцый бізнесменаў КНР. Дарэчы, пачалася рэканструкцыя мясцовай гасцініцы, а таксама здзяйсняецца шэраг праектаў у СЭЗ “Гродна”.