У Гродне на тыдні сустрэлі 100-тысячнага бязвізавага турыста з пачатку года

26 октября 2019
Ім аказаўся 68-гадовы жыхар польскага Беластока Анджэй Кучынскі. Мяжу ён перасёк ў складзе турыстычнай групы, якая прыехала ў рэгіён на два дні. У праграме наведванняў гасцей з Польшчы былі запланаваны знакавыя гістарычныя месцы абласнога цэнтра, старыя і новыя замкі, музеі. Урачыстая ж сустрэча юбілейнага турыста для ўсіх стала прыемнай нечаканасцю. У культурным цэнтры «Фестывальны» іх пазнаёмілі з гісторыяй і культурай Гродзенскай вобласці, а ў якасці падарунка Анджэй Кучынскі атрымаў запрашальны квіток на Фестываль нацыянальных культур, які пройдзе ў Гродне ў наступным годзе.

Анджэй Кучынскі, жыхар г. Беласток (Польшча): “Я ніколі не бачыў Гродна, а гэта  вельмі прыгожы горад. Рака Нёман, тут вельмі цікава. Тое,  што я стаў 100-тысячным турыстам,  прыемная нечаканасць для мяне. Я абавязкова прыеду і пагляджу ваш фестываль”.

Віктар Лісковіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама: “Пашырэнне бязвізавай зоны, аб'яднанне яе з брэсцкім рэгіёнам, уключэнне дадаткова 5 раёнаў нашай вобласці, усё гэта дазволіць стварыць такую своеасаблівага роду турыстычную дугу нашай краіны. Якая будзе даваць магчымасць бесперашкодна зручна перасоўвацца нашым турыстам”.

Нагадаем, ужо з 10 лістапада тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей будуць аб'яднаны ў адну бязвізавую зону. Што дазволіць замежным турыстам безперашкодна наведваць абодва рэгіёны.