У Гродне мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці пачаліся на Кургане Славы

3 июля 2018

Тысячы гараджан і гасцей горада сабраліся тут, каб прыняць удзел у свяце і паглядзець на парад ваеннай тэхнікі і войскаў Гродзенскага гарнізона. Падтрымаў настрой аркестр сілавых структур. Яго ўдзельнікі арганізавалі дэфіле і пляц-канцэрт. Пасля афіцыйнай часткі гараджане змаглі агледзець музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

Паралельна свята сёння будзе праходзіць і ў цэнтры Гродна. Для жыхароў падрыхтавана канцэртная праграма з удзелам ваенных духавых аркестраў. Публіку будуць забаўляць і вулічныя музыканты.