У Гродне МАРГ разбірала сітуацыю з ілжэкантралёрамі ў гандлі

24 октября 2019

У Беларусі магазінам сталі часцей навязваць платныя паслугі. А менавіта семінары аб правілах гандлю і абароне правоў спажыўцоў, якія каштуюць ад 60 рублёў і больш. Наўзамен камерцыйныя арганізацыі абяцаюць не паведамляць санстанцыі аб пратэрмінаваным тавары на паліцах. З просьбай разабрацца ў МАРГ звярнуліся прадпрымальнікі. Рэгулятар называе такі гандаль ілжэкантралёраў шантажом і незаконнай дзейнасцю. І нагадвае: рэальныя штрафы за пратэрміноўку вар'іруюцца ад 0 да 500 базавых велічынь. Пакаранне заўсёды суразмеранае парушэнню і ў многіх выпадках меншае, чым навязаная паслуга.

Гэтую сітуацыю рэгулятар разбіраў у Гродне з прадпрымальнікамі. Зараз па краіне налічваюць больш за 20 ілжэкантралёраў.