У Гродне да Дня сям'і прайшоў парад калясак

12 мая 2017

Пірацкі карабель, паветраны шар братоў Мангальф'е, вялізны кубак кавы і нават паштовая пасылка: такіх "цюнінгованых" прагулачных сродкаў набралася больш за 30. У кожнага - свой унікальны дызайн і нават сюжэтная лінія. Маці і таты пракацілі сваіх дзяцей праз увесь цэнтр Гродна ў суправаджэнні духавога аркестра і здзіўленых гараджан.

Некаторыя бацькі цалкам пагрузіліся ў вобраз і ўдзельнічалі ў парадзе самі ў касцюмах і грыме. Сёння ж упершыню прайшло і дэфіле дзіцячай моды, а таксама танцавальны флэшмоб.