У Гродне і Гродзенскім раёне з пачатку года па бязвізе пабывалі ўжо больш за 70 тысяч чалавек

6 августа 2019

Гэта на 60 % больш, чым летась. Пашыраецца і геаграфія гасцей - прадстаўнікі звыш 30-ці краін.  У асноўным гэта - Літва, Польшча, Латвія і Германія. Акрамя экскурсій,  гасцей прыцягваюць аздараўленчы адпачынак, а таксама падзейныя мерапрыемствы. Апроч аўтамабільных пунктаў пропуску, даступнымі для бязвізавых гасцей   сталі чыгуначны і авіяцыйны транспарт.

Павялічыўся лік турыстаў, якія жадаюць перасекчы беларускую мяжу  па Аўгустоўскім  канале. Яшчэ летась байдаркі і катэры  выкарысталі 11 %  падарожнікаў, зараз іх каля 40-ка.  Нагадаем, гэты пункт пропуску - сезонны, і будзе працаваць да 1 кастрычніка.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя