У Гродне галоўнае свята краіны адзначаюць з асаблівым размахам

3 июля 2018

Дзень Незалежнасці сёння святкуе ўся Беларусь! У Гродне галоўнае свята краіны адзначаюць з асаблівым размахам. Да мясцовых жыхароў тут далучыліся і сотні турыстаў, якія спецыяльна да 3 Ліпеня скарысталіся правам бязвізавага ўезду.

Сёння амаль увесь горад ператварыўся ў адну вялікую канцэртную пляцоўку. А проста ў цэнтры Гродна арганізавалі катанне на паветраным шары. Таксама некалькі дзясяткаў палявых кухняў прапаноўвалі гасцям традыцыйную салдацкую кашу.

Аб атмасферы свята з Гродна - Юрый Карняловіч (відэа).