У Гродне фінальным акордам свята стаў канцэрт на Кургане Славы

10 мая 2019

У Гродне фінальным акордам святкавання Дня Вялікай Перамогі стаў вячэрні канцэрт на знакавым месцы - Кургане Славы. Некалькі гадзін песні ваенных  гадоў выконвалі гродзенскія артысты, а тысячы гараджан сабраліся тут, каб яшчэ раз сказаць словы падзякі ветэранам за мірнае неба. Кульмінацыяй песеннага марафона стала сумеснае выкананне галоўнай песні свята - "Дзень Перамогі".

Ну і вядома святочны феерверк. Сёлета салют у Гродне можна было назіраць з любога пункта  горада. 20 хвілін начное неба размалёўвалі ў яркія колеры дзясяткі гарматных залпаў.