У Гродне для маленькіх жыхароў горада адкрылася дзіцячая амбулаторыя

9 ноября 2019
Па традыцыі да свята 7 Лістапада беларусы атрымліваюць падарункі. На гэтым тыдні ў Гродне для маленькіх жыхароў горада адкрылася дзіцячая амбулаторыя ў новым мікрараёне Альшанка. 70 наведванняў за змену. Весці прыём будуць педыятры. Для пацыентаў дзейнічаюць фізіятэрапеўтычны, працэдурны, прышчэпачны кабінеты, а таксама пакой “здаровае дзіця”. Размясцілася ўстанова на першым паверсе шматкватэрнага дома.

Вячаслаў Шыла, намеснік Міністра аховы здароўя Беларусі: "Падыход да адкрыцця такіх лабараторый актуальны. Гэта набліжэнне медыцынскай дапамогі непасрэдна да насельніцтва. Тым больш  што прыярытэтам з'яўляецца аказанне меддапамогі менавіта дзіцячаму насельніцтву. Калі такая тэндэнцыя захавацца і далей, то мы атрымаем годную ацэнку насельніцтва за той узровень аказання медыцынскай дапамогі, які ёсць і ў горадзе Мінску, і ў іншых рэгіёнах".

У мікрараёне Альшанка ўжо дзейнічае амбулаторыя для дарослага насельніцтва. А ў найбліжэйшы час тут плануюць пабудаваць паліклініку на 550 наведванняў за змену.