У Гродзенскай вобласці ў некалькіх раёнах пакуль зноў выпаў снег

26 февраля 2014
Хоць сіноптыкі паведамляюць, што ўжо на выхадных у Беларусь прыйдуць доўгачаканае пацяпленне і вясна. Ужо 28 лютага ў заходніх рэгіёнах краіны слупок тэрмометра паднімецца днём да 7 градусаў Цэльсія. 1 сакавіка вясна па календары пачнецца з плюс 8 днём і нават у начны час захаваецца станоўчая тэмпература. Праўда, да гэтага моманту будзе воблачнае і туманнае надвор'е. На дарогах пакуль захаваецца галалёдзіца.