У Гродзенскай вобласці плануюць высадзіць сёлета 4 з паловай тысячы гектараў лесу - як традыцыйныя беларускія хвойныя і ліставыя пароды (елка, хвоя, дуб, ясень), так і ў якасці эксперыменту бук. Неабходным пасадачным матэрыялам лясніцтвы забяспечаны цалкам. Гродзенскія лесагадавальнікі вырошчваюць саджанцы нават для іншых рэгіёнаў краіны. Асаблівыя надзеі ў спецыялістаў на Тыдзень лесу. Да пасадкі плануюць прыцягнуць працоўныя калектывы, членаў грамадскіх аб'яднанняў і школьнікаў.
Усяго на тэрыторыі Гродзенскай вобласці каля аднаго мільёна гектараў лесу. І дзякуючы актыўнаму лесааднаўленню лічбы штогод павялічваюцца.













