У Гродзенскай вобласці пачынаюць працаваць дыялогавыя пляцоўкі для абмеркавання пытанняў канстытуцыйнай рэформы

8 октября 2020
Як распавёў журналістам старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік,  асноўная мэта такіх пляцовак - абмеркаванне пытанняў змен у Канстытуцыю і іншыя заканадаўчыя акты для больш эфектыўнага дзяржаўнага, эканамічнага, сацыяльна-культурнага будаўніцтва. Для абмеркавання прапаноўваюцца некалькі тэматычных блокаў. Прысвечаны яны будуць, у прыватнасці, канстытуцыйнаму рэфармаванню і партыйнаму будаўніцтву, павышэнню ролі мясцовага кіравання і самакіравання, дзяржаўнай моладзевай палітыцы, сацыяльнай сферы, у тым ліку, адукацыі і ахове здароўя, таксама будуць абмяркоўвацца эканамічныя пытанні, звязаныя з развіццём інфраструктуры, рэалізацыяй рэгіянальных бізнес-праектаў. Дыялогавыя пляцоўкі будуць працаваць у розных фарматах: вочна, анлайн, у выглядзе круглых сталоў і пленарных дыскусій. 

Прыём прапаноў (а падаць іх могуць усе ахвотнікі), запланаваны з 10 кастрычніка на сайце Гродзенскага аблвыканкама.