Такія заняткі - галоўная, але не адзіная частка падрыхтоўкі ўзброеных сіл краіны. У гэтым годзе праведзена больш за тысячу мерапрыемстваў па баявой падрыхтоўцы. Двойчы войскі раптоўна правяраліся, падчас праверак паказалі здольнасць выконваць любыя задачы па абароне дзяржавы. Значна абнавіўся і тэхнічны парк арміі.
Не менш маштабныя задачы ў беларускай арміі і на наступны год. Будзе выпраўлены план абароны краіны, дзе дэталёва распішуць алгарытм дзеянняў дзяржавы па абароне сваіх інтарэсаў і тэрыторый. Войскі будуць задзейнічаныя ў забеспячэнні аховы паветранай прасторы падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Аднымі з галоўных мерапрыемстваў стануць сумесныя вучэнні "Шчыт Саюза 2019", якія пройдуць на тэрыторыі Расіі.













