У Гродзенскай вобласці дажджы ператварылі асобныя ўчасткі гравійных дарог у балоты

1 октября 2019

У Гродзенскай вобласці дабрацца да аддаленых населеных пунктаў становіцца праблематычна. Восеньскія дажджы ператварылі асобныя ўчасткі гравійных  дарог у балоты. Пры гэтым мясцовыя транспартныя артэрыі знаходзяцца на балансе пэўных дарожных упраўленняў, але добраўпарадкаванне праходзіць па рэшткавым прынцыпе. Мясцовыя жыхары б'юць трывогу, ад безвыходнасці спрабуюць нават самі рамантаваць праезную частку. У праблеме разбіраўся Юрый Карняловіч (відэа).