Вялікае папаўненне ў парачкі камерунскіх коз. Гэта з’ява вельмі рэдка сустракаецца сярод коз, а тым больш у штучных умовах. Зараз за казляняткамі вядзецца пільны нагляд спецыялістаў. У заапарку адзначаюць, што малыя адчуваюць сябе добра, набіраюць у вазе і з кожным днём становяцца больш спрытнымі. Па-ранейшаму, ад сваёй матулі яны не адыходзяць ні на крок. Імёны казлянятам яшчэ не далі.
Калі казляняты падрастуць, пераедуць на тэрыторыю “Бабулінага падворка” і стануць цвіком новай акцыі “Заапарк ўнутры”. У яе межах можна будзе пазнаёміцца з жыццём жывёл па-за вальерамі. Як запланавалі спецыялісты, наведвальнікаў выхаднога дня дапусцяць нават да заапаркаўскай кухні, на якой можна будзе прыгатаваць ежу любімай жывёле і паласаваць яе.













