У Гродзенскім рэгіёне са дна Нёмана паднялі старажытную лодку

27 октября 2018

Тут удзельнікі сумеснай экспедыцыі археолагаў і дайвераў паднялі са дна Нёмана самую вялікую ў Беларусі лодку. Артэфакт, якому не менш як 200 гадоў, даставяць у Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Там спецыялісты правядуць шэраг даследаванняў, каб вызначыць дакладны ўзрост і драўніну, з якой зроблены рачны транспарт. Затым знаходка зойме месца ў адным з музеяў краіны. Як даставалі лодку з глыбіні стагоддзяў, убачыў Юрый Карняловіч (відэа).