У Гродзенскім абласным кадэцкім вучылішчы адкрылі музей арміі

23 февраля 2018

У Гродзенскім абласным кадэцкім вучылішчы ў Дзень абаронцаў Айчыны адкрылі музей арміі. Сярод экспанатаў - узоры экіпіроўкі і абмундзіравання савецкай і беларускай армій розных гадоў, а таксама зброя і звязаныя з ваеннай справай мадэлі вінтовак і аўтаматаў. Плануецца, што ў музеі адкрыюць экспазіцыю, прысвечаную кадэцкаму руху. У рамках шостага школьнага дня музей змогуць наведваць вучні школ рэгіёна.