У дзяржпраграму інавацыйнага развіцця Беларусі ўключаны 34 новыя праекты

15 июня 2018

Згодна з указам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, гэта, у прыватнасці, стварэнне сучасных вытворчасцяў па выпуску сродкаў зараднай інфраструктуры для электрамабіляў, мішэннага комплексу "Вяртушка-2" і беспілотнага авіяцыйнага комплексу "Фенікс". Дакумент арыентаваны на развіццё суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры і дазволіць накіраваць неабходныя рэсурсы для стварэння новых высокатэхналагічных вытворчасцяў.