У Гарадку перапахавалі астанкі 8 мірных ахвяр фашызму
22 июня 2020
У Гарадку сёння перапахавалі астанкі васьмі мірных жыхароў, расстраляных ва ўрочышчы Вараб'ёвы горы ў гады фашысцкай акупацыі. Яны былі выяўлены падчас рэстаўрацыйных работ размешчанага тут пантэона памяці. Любімае месца адпачынку гараджан у Вялікую Айчынную стала месцам пакарання беларусаў, яўрэяў, рускіх. За гады вайны раён страціў больш за 8 тысяч жыхароў. Акупанты знішчылі 306 вёсак, 13 іх якіх падзялілі лёс Хатыні.













