У Гарадзеі адкрылі новае міжраённае рэгістрацыйнае аддзяленне ДАІ

27 октября 2021
Атрыманне вадзіцельскага пасведчання і рэгістрацыя транспартных сродкаў зараз стануць прасцейшымі для жыхароў Нясвіжскага і Клецкага раёнаў. У Гарадзеі адкрылі новае міжраённае рэгістрацыйнае аддзяленне ДАІ.  Яно разгрузіць аналагічнае падраздзяленне Дзяржаўтаінспекцыі ў Стоўбцах. Да гэтага часу там абслугоўваліся жыхары адразу пяці раёнаў Мінскай вобласці - Нясвіжскага, Клецкага, Дзяржынскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага. Акрамя таго, тут змогуць абслугоўваць па заявах грамадзян і юрыдычных асоб, зарэгістраваных у найбліжэйшых населеных пунктах у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Тэхнічнае аснашчэнне падраздзялення ДАІ дазволіць выконваць адміністрацыйныя працэдуры хутка і якасна, а электронная чарга -  дакладна фіксаваць  звароты грамадзян. У МРЭА плануюць аказваць і дадатковыя паслугі - такія, як выдача копій улікова-рэгістрацыйных дакументаў, афармленне заяў і атрыманне рэгістрацыйных знакаў з пажаданай камбінацыяй лічбаў, складанне дагавора куплі-продажу і іншыя.