Эфектныя сальта, скачкі на высокіх хуткасцях разам з марозным надвор'ем і добрым настроем сталі атрыбутамі вялікага спартыўнага свята ў сталіцы. У гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна" сёння адзначылі Сусветны дзень снегу. Як раз яго ў студзені дастаткова, а значыць аматарам горных лыж і снаўбордаў ёсць дзе разгуляцца, нават на мінскіх трасах. Ініцыятыву падтрымала Міністэрства спорту і турызму, а таксама Беларускі лыжны саюз. Свята літаральна адразу захапіла ўсіх удзельнікаў. Акрамя паказальных выступленняў спартсменаў-прафесіяналаў неад'емнай часткай стала і забаўная праграма.
Сусветны дзень снегу адзначаецца ў студзені больш як у 40 краінах. Ужо не першы год гэта традыцыя актыўна падтрымліваецца і ў Беларусі.













