Вольга Драздова ўжо 17 гадоў выхоўвае пакінутых без апекі бацькоў дзяцей. 11 дзяцей з іх ужо сталі яе выпускнікамі. Зараз тут пражываюць чацвёра прыёмных дзяцей. Бытавая тэхніка, мэбля, ласункі ад кіраўніцтва вобласці, раёна і мецэнатаў уручаныя навасельцам.
Вольга Драздова, маці-выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу: "Я дзякую ўсім, хто ўдзельнічаў ад будаўніцтва да добраўпарадкавання дома, участка. Ён настолькі вялікі, што настолькі і прыемна. Атрымліваеш задавальненне ад кожнага пакоя. Ад кожнага куточка".
Леанід Мартынюк, памочнік прэзідэнта Беларусі - інспектар па Магілёўскай вобласці: "Сацыяльна накіраваная палітыка дазваляе ў такіх дамах дзіцяці адчуць карысць сям'і. А, маючы гэта, дзіця вырастае сапраўдным грамадзянінам. Здароўя, добра вучыцца і стаць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь".
Новы дом стаў 52-м у Магілёўскай вобласці, дзе выхоўваюцца больш за паўтысячы прыёмных дзяцей.
У Горках Магілёўскай вобласці адкрылі дзіцячы дом сямейнага тыпу
14 января 2021













