У Горацкім раёне невядомая істота знішчае свойскіх жывёл

19 июня 2013
Драпежнік дзейнічае выключна ўначы, таму яго ніхто не бачыў, а версій наконт таго, што за звер знішчае жыўнасць, мноства. Нашы карэспандэнты адправіліся па таямнічым следзе мясцовай чупакабры.


Расказвае Уладзімір Сёмкін.


Жыхары вёскі сур'ёзна забілі трывогу, калі пяць дзён запар сталі знаходзіць трусоў мёртвымі ў сябе на падвор'ях. Хто палюе на свойскую жыўнасць - не зразумела, сляды ад невядомай істоты Наталля Анатольеўна паказвае, не ўтойваючы здзіўлення.


Сяргей Казлоў, начальнік Горацкага РАНС: Паехалі па чатырох падвор'ях, дзе раней былі задушаныя трусы. Выявілі сляды ўзлому нейкай жывёлай клетак, а таксама дзвярэй у адрыну. Засталіся сляды зубоў і кіпцюроў.


Нарабіла бед невядомая істота і ў суседзяў. Дык што ж гэта за таямнічы звер такі?


Праўда, некаторыя жыхары вёскі сцвярджаюць, што бачылі звера, але не разгледзелі ў цемры: істота палюе выключна ўначы. У ратавальнікаў, якія правялі сапраўдны рэйд па пацярпелых падвор'ях, таксама ёсць версія наконт тыпу начнога прадстаўніка фаўны.


Сяргей Казлоў, начальнік Горацкага РАНС: Са слоў паляўнічых, гэта можа быць і паляўнічы сабака - дзікі, што адбіўся і які натрэніраваны, скажам, на зайца. Магчымы такі варыянт.


Пакуль версіі застаюцца версіямі. Але мясцовыя жыхары наўдалую ўжо не спадзяюцца, а сур'ёзна падумваюць наконт пастак. А некаторыя ўжо паспелі абнавіць агароджы.