У Гомельскай абласной клінічнай бальніцы адкрыўся суперсучасны аперацыйны блок

23 декабря 2015

Да Новага года ў Гомельскай абласной клінічнай бальніцы (пасля рэканструкцыі) адкрыўся суперсучасны аперацыйны блок. На рамонт сышло менш за год і 8 мільярдаў рублёў. Унікальнае лапараскапічнае абсталяванне з'явілася і ў аперацыйнай экстраннай хірургіі. Зараз пацыенту на рэабілітацыю спатрэбіцца менш часу.

За год тут праводзяць больш за 17 тысяч аперацый. Сярод пацыентаў - жыхары ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама расіяне і ўкраінцы.