У Гомельскай абласной клінічнай бальніцы адкрыліся два новыя аддзяленні

29 января 2019

У Гомельскай абласной клінічнай бальніцы адкрыліся два новыя аддзяленні: хірургічнае таракальнае і алергалагічнае. Дагэтуль яны знаходзіліся ў няпрофільных клініках у розных канцах горада, дзе аказаць комплексную дапамогу хворым не ўдавалася. Аддзяленні, дзе за год змогуць лячыць тысячы людзей, ужо прынялі першых пацыентаў.

Уладзімір Бугакоў, галоўны ўрач Гомельскай абласной клінічнай бальніцы: "Тут узнікае такі прафесійны сімбіёз, дзе дапамога аказваецца на самым высокім узроўні, не саступаючы сталічным клінікам. На гэты год запланавана выдзяленне дастаткова вялікіх фінансавых сродкаў для набыцця абсталявання для таракальнага аддзялення, каб прафесійная дапамога была аказана на яшчэ больш высокім прафесійным узроўні".

 

У планах - удасканаліць лабараторную дыягностыку.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя