У Гомельскай вобласці завяршаецца першы этап вакцынацыі ад COVID-19
29 января 2021
У Гомельскай вобласці завяршаюць першы этап вакцынацыі ад COVID-19. Прышчэпкі зрабілі ўжо больш за 2 тысячы медыкаў. Інфармацыі аб ускладненнях пасля вакцынацыі не паступала. Да канца тыдня плануюць завяршыць першы этап вакцынацыі ў астатніх раёнах вобласці. Усяго ў Беларусь чакаецца паступленне больш чым 170 тысяч доз вакцыны. У фокусе будуць таксама іншыя сацгрупы: работнікі сацыяльных устаноў і педагогі.













