У Гомельскай вобласці галоўным аб'ектам суботніка стала бальніца ў Лоеве

12 апреля 2014
У Гомельскай вобласці галоўным аб'ектам сённяшняга суботніка стала бальніца ў невялікім гарадку Лоеў, якая будуецца. Гэты райцэнтр адзіны ў рэгіёне не мае паўнавартаснай медустановы. На добраўпарадкаванне тэрыторыі новага лячэбнага корпуса прыехаў вялікі працоўны дэсант з Гомеля. Усяго ў рэгіёне ў навядзенні парадку прынялі ўдзел каля паўмільёна чалавек. Згодна з папярэднімі падлікамі, агульнымі намаганнямі жыхары вобласці зарабілі каля 9 мільярдаў рублёў.