У Гомельскай вобласці ўшаноўвалі ганаровых камбайнераў

17 июля 2013

Адразу два экіпажы ў Брагінскім раёне з пачатку масавага жніва намалацілі больш за тысячу тон. Самі хлебаробы ўпэўненыя, што стаць першымі ім дапамаглі роднасныя сувязі. У адным экіпажы на палях працуюць бацька і сын, а ў другім - дзядзька і пляменнік. Зараз, абагнаўшы ўсіх камбайнераў у краіне, экіпажы-тысячнікі збіраюцца спаборнічаць паміж сабой.


Каб прыняць віншаванні і падарункі ад кіраўніцтва Гомельскай вобласці, хлебаробам прыйшлося ненадоўга спыніць працу. Але адразу пасля прыемных сюрпрызаў яны вярнуліся да яе. І паабяцалі павялічыць паказчыкі да канца ўборачнай мінімум у два разы.