У Гомельскай вобласці бум узгаранняў аўтамабіляў

31 июля 2019

З пачатку года ўжо 29 выпадкаў. Гэта амаль на траціну больш, чым год таму. У 80 працэнтах надзвычайных здарэнняў у машын не было тэхагляду. Ратавальнікі разам з ДАІ і Чырвоным Крыжом адправіліся ў рэйд па магістральных вуліцах Гомеля. Вадзіцелям нагадалі аб праграме "Дапамога побач" і алгарытм дзеянняў у небяспечнай сітуацыі. Удзельнікам акцыі таксама паказалі на практыцы прынцып працы вогнетушыцеля і нагадалі правілы аказання першай дапамогі.