У Гомельскай выпраўленчай калоніі адкрылі інтэрнат для жанчын з дзецьмі да трох гадоў

17 Студзеня 2019

Умовы, набліжаныя да хатніх, і магчымасць больш часу праводзіць са сваімі дзецьмі. У Гомельскай выпраўленчай калоніі № 4 адкрылі інтэрнат для сумеснага пражывання асуджаных жанчын з дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў. Тут ёсць усё неабходнае: спальні, медыцынскі кабінет, памяшканне для прыёму ежы, гульнявы пакой. Зараз у выпраўленчай установе адбываюць пакаранне больш за 20 жанчын з дзецьмі. Да гэтага моманту малышы знаходзіліся ў Доме дзіцяці калоніі.

У рэканструяваным будынку былой медчасткі акрамя інтэрната размясціліся ўчастак для непаўналетніх асуджаных і філіял сярэдняй школы № 34, дзе атрымліваюць базавую і сярэднюю адукацыю непаўналетнія, а таксама па жаданні дарослыя асуджаныя, якія не маюць атэстата.