У Гомельскім рэгіёне адзін з лепшых паказчыкаў па вакцынацыі ў краіне

19 октября 2021

Як спраўляюцца з каранавірусам, кіраўніку дзяржавы далажылі на месцах. У працы ва ўмовах COVID-інфекцыі ў Гомельскім рэгіёне задзейнічаны 11 700 медработнікаў. Гэта дазваляе спраўляцца з тымі задачамі, якія зараз маюць месца,  адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама. Таксама, паводле слоў Мікалая Кудзеньчука, у вобласці адзін з лепшых паказчыкаў па вакцынацыі ў краіне.