У Гомельскім раёне прайшла школа-семінар па актуальных праблемах фізікі мікрасвету

25 июля 2013

Сёлета на форум прыбылі больш за 100 удзельнікаў з беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх інстытутаў, а таксама навукоўцы і спецыялісты такіх буйных навуковых цэнтраў, як французска-швейцарскі ЦЕРН і расійскі МДУ Ламаносава. Міжнародны семінар праходзіць у Гомелі з 1971 года. За гэты час у горадзе сфарміравалася свая ўласная школа фізікаў.


Асноўная мэта семінара - абмен інфармацыяй і вопытам, а таксама развіццё дзелавых кантактаў.