У Гомельскім раёне рыхтуюць да адкрыцця новы мост

17 октября 2019
Менш  чым месяц застаецца да адкрыцця моста цераз раку Сож на трасе М8. Змяненне транспартных патокаў дазволіць разгрузіць абласны цэнтр і палепшыць экалагічную сітуацыю. Нагадаем, стары мост прызналі аварыйным у 2018 годзе. Рэканструяваць яго было безнадзейна, таму побач пачалі ўзводзіць новы пуцеправод. Яго даўжыня - каля 550 метраў. Агульная плошча  - амаль 6 900 квадратных метраў. Зыходзячы з разлікаў спецыялістаў, мост павінен праслужыць не менш чым сто гадоў. Да адкрыцця  будуць праведзены выпрабаванні.

Адкрыццё моста цераз Сож запланавана на 7 Лістапада 


Адкрыццё новага моста для руху транспарту запланавана на 7 Лістапада. А стары разбураць згодна з праектам, які зараз праходзіць экспертызу. На яго месцы ў 2021 годзе пабудуюць новую, больш надзейную канструкцыю.