У гомельскіх ВНУ ўкараняюць электронныя студэнцкія білеты

29 октября 2019

У гомельскіх ВНУ ўкараняюць электронныя студэнцкія білеты. У верасні карты выдалі першакурснікам Універсітэта імя Францыска Скарыны. І вось зараз дакумент новага фармату атрымалі студэнты-медыкі. Карта - гэта пасведчанне асобы, аплатны сродак, чытацкі білет у мясцовай бібліятэцы і пропуск у іншыя ўстановы ВНУ. У перспектыве адміністрацыя ўніверсітэта дадасць і новыя функцыі.

Мікалай Вакульчык, студэнт Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта: "Я думаю, што варта ўкараняць такі мультыпашпарт у іншых універсітэтах, таму што гэта зручна, першым чынам для студэнтаў. Ён нясе ў сабе шмат функцый. Тым самым мы можам карыстацца такім пашпартам у магазіне пры аплаце, можам карыстацца ў інтэрнаце пры ўваходзе".

Толькі ў медуніверсітэце студэнцкі мультыпашпарт атрымалі амаль паўтысячы першакурснікаў.