На суд журы ўдзельнікі вынеслі творчую візітную картку на тэму: "Мой ласкавы жалезны звер", а таксама пастараліся выказаць сваю індывідуальнасць з дапамогай дэкаратыўнага ўпрыгожвання аўтатранспарту. Апроч тэарэтычнай і практычнай часткі іспыту па кіраванні дзяўчатам давялося ўстанаўліваць у машыне дзіцячае аўтакрэсла.
Юлія Ліпоўская, другі сакратар Гомельскага абласнога камітэта БРСМ: "Прыемна адзначыць, што гэта ініцыятыва выйшла з Гомельскай вобласці. Сёння гэты конкурс прыняў маштаб рэспубліканскага, г.з. у кожнай вобласці праходзяць вось такія адборачныя туры накшталт гэтага, які сёння будзе ў нас, затым ужо прадстаўніцы з кожнай вобласці сустракаюцца ў фінале".
Арганізатарамі конкурсу выступілі абласное ўпраўленне ДАІ і абласны камітэт БРСМ. Акрамя тытула "Аўтасеньярыта-2017", журы вызначыла пераможцаў яшчэ некалькіх намінацый.













