У Гомелі ўпершыню сёлета адбыўся парад тэхнікі Другой сусветнай вайны

9 мая 2015

А зараз да нас далучаецца Гомель. На сувязі са студыяй наш карэспандэнт Вольга Халадовіч. Гомель віншуе вас са святам Вялікай Перамогі. Такое адчуванне, што практычна ўсе жыхары горада выйшлі на вуліцы. Традыцыйнае святочнае шэсце стала самым маштабным за апошнія гады.

У Гомелі ўпершыню сёлета адбыўся парад тэхнікі Другой сусветнай вайны - знакамітая паўтаратонка, джыпы і матацыклы. Праехаць на рарытэтных аўто выпаў гонар тым, хто 70 гадоў таму заваяваў для нас Перамогу.

Гомельскі парк сёння на адзін дзень ізноў стаў паркам імя Луначарскага. Латкі з марожаным і газаванай вадой, людзі ў ваеннай форме. Тут і аматарскі гармонік, і патэфоны.

Святочную атмасферу вырашыла падтрымаць і надвор'е. Гэта вельмі дарэчы, таму што ветэранам і іх блізкім сёння прапанавалі і рачную прагулку на цеплаходзе. А яшчэ як раз у гэтыя хвіліны ў Гомелі пачаўся канцэрт Алены Ваенгі.