У Гомелі сёння ўпершыню прайшоў абласны Дзень прызыўніка

6 мая 2014

Служыць Радзіме - ганарова. Гэта не на словах, а на справе даказалі сёння ў ваеннай часці ў Гомелі. Тут упершыню прайшоў абласны Дзень прызыўніка. Салдацкая каша, казармы і комплекс рукапашнага бою - маладыя навабранцы змаглі рэальна адчуць, што такое армейскае жыццё.


Наш карэспандэнт Вольга Халадовіч убачыла будні сапраўдных салдат.


Салдацкая каша, зброя і абмундзіраванне, жыццё ў казарме. Усё гэта ім зусім хутка трэба будзе выпрабаваць. А сёння - у Дзень прызыўніка - будучым навабранцам пра армейскія будні распавялі самі вайскоўцы.


Першае прывітанне на пляцы пакуль не зусім сінхроннае. Але гэтаму, а таксама яшчэ многаму іншаму ім трэба будзе навучыцца ў найбліжэйшы час. А ў Дзень прызыўніка ім гатовы паказаць усё. Ад абмундзіравання да спецтэхнікі і навыкаў рукапашнага бою.


Сярод цяперашніх прызыўнікоў нямала тых, хто ідзе ў армію пасля заканчэння ўніверсітэта. Ігнат Надвідны - адзін з іх. Гаворыць, да арміі гатовы і фізічна, і маральна.


Дзень прызыўніка ў ваеннай часці 5525 сёння назвалі днём адчыненых дзвярэй. Сто прызыўнікоў з Гомеля, а таксама са Жлобінскага, Мазырскага і Рэчыцкага раёнаў змаглі адчуць на сабе, што такое сапраўднае армейскае жыццё. І прыехалі яны сюды па ўласным жаданні. З такой жа матывацыяй - па загадзе сэрца - пойдуць ужо на сапраўдную службу.


Паўтары тысячы чалавек з Гомельскай вобласці гэтай вясной папоўняць Узброеныя Сілы краіны. Адпраўка ў армію па ўсёй Беларусі пачнецца ўжо на наступным тыдні.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя